Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Б
Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
Адреса каналу: @zozhteam
Категорії: Спорт
Мова: Українська
Передплатники: 5.99K
Опис з каналу

✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю
Чат-бот: @bssfbot
Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Останні повідомлення 10

2022-06-09 14:29:38
Украінскі гандбольны клуб «Матор» з Запарожжа выступіць у другім дывізіёне нямецкай Бундэслігі ў наступным сезоне

У лютым Еўрапейская федэрацыя гандбола адмяніла міжнародныя матчы ва Ўкраіне у сувязі з вайной, якую развязала Расея.

Нагадаем, што за «Матор» выступаюць беларусы Вячаслаў Бохан і Барыс Пухоўскі, якія канцоўку гэтага сезона правялі ў арэндзе ў менскім СКА. Таксама з новага сезону за ўкраінскі клуб будзе выступаць паўсярэдні СКА Мікалай Алёхін.
443 views11:29
Відкрити / Коментувати
2022-06-09 11:42:32
Супербон Банчамек, знакаміты тайскі кікбаксёр, падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Супербон — чэмпіён свету па кікбоксінгу, чэмпіён турніру Kunlun Fight World Max Tournament, 3-разовы чэмпіён свету IFMA, інтэркантынентальны чэмпіён WBC у паўсярэдняй вазе і чэмпіён Тайланда па боксе.

Штодзень усе новыя спартсмены з усяго свету заяўляюць аб сваёй пазіцыі і патрабуюць спыніць ваенныя дзеянні, вывесці войскі з тэрыторыі Украіны і пакараць адказных у міжнародных злачынствах.

Вы можаце далучыцца да аб'яднанага голасу спартыўнай супольнасці ўжо сёння! Паставіць свой подпіс пад Антываеннай дэкларацыяй можна па спасылцы
454 views08:42
Відкрити / Коментувати
2022-06-09 11:37:16
Прамы эфір з Аляксандрам Апейкіным на ўкраінскім радыё "Київ FM"!

Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін сёння, 9 чэрвеня, дасць інтэрв'ю ўкраінскаму радыё, дзе раскажа аб руху беларускіх свабодных спартсменаў, фондзе спартыўнай салідарнасці і міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў.

У эфіры таксама абмяркуюць тэму развіцця міжнароднага спорту пасля пачатку вайны ва Украіне.

Пачатак эфіру — у 12:00 па беларускім часе! Спасылку на трансляцыю можна знайсці тут. Далучайцеся, будзе цікава!
472 views08:37
Відкрити / Коментувати
2022-06-08 19:34:27
Беларускі фехтавальшчык Дзмітрый Лапкес падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Дзмітрый — адзін з найлепшых беларускіх фехтавальшчыкаў, удзельнік чатырох Алімпійскіх гульняў, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету ў камандным заліку, пераможца чэмпіянату Еўропы 2008.

На сённяшні дзень Антываенную дэкларацыю падпісала больш за 300 прадстаўнікоў спорту з 23 краін! Мы выказваем падзяку кожнаму, хто заявіў аб сваёй пазіцыі і падтрымаў украінскі народ. Толькі разам мы можам дабіцца большага!

Калі вы з'яўляецеся прадстаўніком спорту і хочаце, каб ваша імя з'явілася ў ліку падпісантаў дэкларацыі, запоўніць кароткую форму можна па спасылцы
559 views16:34
Відкрити / Коментувати
2022-06-08 17:43:49
Падчас серыі дабрачынных аўкцыёнаў "World Sports For Ukraine" было сабрана больш за 100 000 долараў!

Усе гэтыя грошы былі накіраваныя на дапамогу ўкраінскаму народу. Аднак мы не спыняемся да таго часу, пакуль перамога не будзе на баку праўды!

У другой серыі прадстаўлены ўнікальныя лоты ад Андрэя Шаўчэнкі, топавых гульцоў "Манчэстэр Сіці", а таксама іншых знакавых фігур, такіх як Віталь Клічко, Аляксей Арыстовіч і Дзмітрый Кулеба, якія падпісалі для нас серыю паштовых марак "Рускі ваенны карабель, ідзі на** й".

Паглядзець усе лоты і прыняць удзел у аўкцыёне можна па спасылцы

"World Sports For Ukraine" — цудоўная магчымасць аказаць дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу, і набыць для сябе унікальныя рэчы.
134 views14:43
Відкрити / Коментувати
2022-06-08 14:57:18 Дабрачынная серыя аўкцыёнаў "World Sports For Ukraine" працягваецца!

Сябры, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці сумесна з Tribuna.com і валанцёрскай арганізацыяй «Ukraine Alive 2022» прадстаўляе вам другую серыю спартыўных лотаў, выстаўленых на дабрачынны аўкцыён у падтрымку Украіны.

Наша мэта — дапамагчы гераічнаму ўкраінскамі народу вытрымаць у вайне супраць Расіі і перамагчы. Усе грошы, атрыманыя на аўкцыёнах, будуць накіраваны ў ЗСУ, Нацгвардыю, тэраабарону і бежанцам, вымушаным пакінуць родную краіну.

Сярод лотаў можна знайсці футболкі гульцоў "Манчэстэр Сіці" з іх подпісамі, арыгінальную паменшаную копію кубка УЕФА ад данецкага "Шахцёра", футбольныя буцы, падпісаныя Аляксандрам Зінчанкам, бронзавы медаль чэмпіянату свету 2002 Анжалікі Кацюгі, а таксама шмат іншага. Паглядзець усю калекцыю лотаў можна па спасылцы

Дабрачынная серыя аўкцыёнаў «World Sports For Ukraine» — гэта ваша магчымасць дапамагчы ўкраінскаму народу і аказаць падтрымку абаронцам краіны!

Падрабязная інфармацыя пра лоты будзе з'яўляцца ў нашых сацыяльных сетках. Сачыце за навінамі!
350 views11:57
Відкрити / Коментувати
2022-06-08 12:59:11 Вядомая ўкраінская тэнісістка Эліна Світаліна стала амбасадорам UNITED24

Тытулаваная ўкраінская тэнісістка Эліна Світаліна стала другім амбасадорам фандрайзінгавай платформы UNITED24, стварэнне якой ініцыяванае Прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
Да відэаканферэнцыі далучыўся першы амбасадор UNITED24 Андрэй Шаўчэнка.

З пачаткам поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны Эліна Світаліна адмовілася выступаць на якіх-небудзь спаборніцтвах супраць спартсменак з Расіі і Беларусі. У канцы ліпеня запланавана дабрачынная гульня першай ракеткі свету Ігі Свёнтэк з Элінай Світалінай.

Кожны раз, перамагаючы на корце, я была шчаслівая прынесці перамогу сваёй краіне. Я заўсёды ганарылася тым, што я ўкраінка. Сёння, калі мая краіна апынулася перад тварам страшнага ворага, я не застануся ў баку. Я буду рабіць усё магчымае, каб Украіна здабыла ў дужанні сваю самую галоўную перамогу. Для мяне гонар далучыцца да UNITED24 і аб'яднаць намаганні з Прэзідэнтам Украіны.

За першыя чатыры тыдні працы фандрэйзінгавай платформы UNITED24 на патрэбы Украіны сабрана больш за $52,5 млн.
366 views09:59
Відкрити / Коментувати
2022-06-08 10:20:03
Караліна Раскіна, нямецкая гімнастка, якая нарадзілася ва Украіне, падпісала міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Караліна з'яўляецца 10-разовай чэмпіёнкай Германіі па мастацкай гімнастыцы, уладальніцай Гран-пры, а таксама ўваходзіць у тройку прызёраў Кубка свету.

У гэты няпросты час нам усім трэба аб'яднацца і гучна заявіць аб сваёй пазіцыі, каб падтрымаць смелы ўкраінскі народ, які змагаецца за сваю свабоду.

Далучайцеся да нас ужо сёння! Паставіць свой подпіс можна па спасылцы
509 views07:20
Відкрити / Коментувати
2022-06-07 12:00:35
ISU працягнуў адхіленьне беларускіх і расейскіх фігурыстаў. Расіянін Лакернік пакіне пасаду віцэ-прэзідэнта

Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) працягнуў адхіленне расейскіх спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў.

Дадзенае рашэнне было прынята на кангрэсе ISU, які праходзіць гэтымі днямі ў Тайландзе. Санкцыі датычацца таксама афіцыйных асоб ISU з Расіі і Беларусі.
Кангрэс таксама адхіліў прапанову па павышэнні ўзроставага цэнзу для пераабрання на пасаду чыноўніка – віцэ-прэзідэнту арганізацыі Аляксандру Лакерніку давядзецца пакінуць сваю пасаду.

На тэрыторыі Расіі і Беларусі не будуць праводзіцца спаборніцтвы пад эгідай ISU.

Нагадаем, што расейскія фігурысты, канькабежцы і прадстаўнікі шорт-трэка не выступаюць на міжнародных спаборніцтвах з пачатку вясны гэтага года.
596 views09:00
Відкрити / Коментувати
2022-06-07 11:16:13
Вольга Харлан, украінская фехтавальшчыца і алімпійская чэмпіёнка 2008 года, падпісала міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Вольга — шасціразовая чэмпіёнка свету і васьміразовая чэмпіёнка Еўропы, чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў, сярэбраная і бронзавая прызёрка Алімпіяды 2016 года, бронзавая прызёрка Алімпіяды 2012 года, заслужаны майстар спорту Украіны.

Усё больш спартсменаў далучаецца да Антываеннай дэкларацыі і выказвае сваю пазіцыю аб непрыняцці вайны ва Украіне. Падпісваючы дэкларацыю, вы згаджаецеся з патрабаваннямі аб спыненні ваенных дзеянняў, вывадзе войскаў з тэрыторыі Украіны і закліку да адказнасці ўсіх вінаватых у міжнародных злачынствах.

Пакінуць свой подпіс можа любы прадстаўнік спорту па спасылцы
574 views08:16
Відкрити / Коментувати