Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Б
Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
Адреса каналу: @zozhteam
Категорії: Спорт
Мова: Українська
Передплатники: 5.99K
Опис з каналу

✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю
Чат-бот: @bssfbot
Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Останні повідомлення 9

2022-06-13 20:41:35
Рой Бэйкер, прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі арганізацый кікбоксінга (WAKO), падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю!

На дадзены момант подпісаў ад прадстаўнікоў кікбоксінгу ўжо больш за 30! Сярод іх ёсць спартсмены з Ірландыі, Тайланда, Партугаліі, Украіны, Беларусі і Малдовы.

Усё больш спартсменаў аб'ядноўваецца, каб гучна заявіць аб сваім непрыманні вайны і запатрабаваць спыніць ваенныя дзеянні, вывесці войскі з тэрыторыі Украіны і заклікаць да адказнасці ўсіх вінаватых.

Вы таксама можаце далучыцца! Паставіць свой подпіс можа любы прадстаўнік спорту па спасылцы
461 views17:41
Відкрити / Коментувати
2022-06-13 12:15:21 Міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў падпісала больш за 450 прадстаўнікоў спорту!

Сярод тых, хто гучна заявіў аб сваёй пазіцыі і асудзіў ваенную агрэсію з боку Расіі, ёсць такія зоркі спорту, як Крысціан Дорэл — малдоўскі чэмпіён свету па кікбоксінгу, Дыяго Каладо — партугальскі чэмпіён свету і Еўропы па муай тай, Сяргей Куляба — украінскі чэмпіён свету па муай тай, Сяргей Скіба — шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і муай тай, Дзмітрый Хрістіч — дырэктар Федэраціі хакея Украіны і іншыя.

Мы ўдзячныя кожнаму за пакінуты подпіс і падтрымку ўкраінскага народа ў гэты цяжкі для іх час. Вайна павінна спыніцца! Мы выстаўляем патрабаванні аб спыненні баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны, вывадзе войскаў з Украіны і Беларусі, а таксама пакаранні ўсіх вінаватых у міжнародных злачынствах.

Сярод тых, хто падпісаў Антываенную дэкларацыю, нямала прадстаўнікоў спорту, якія на дадзены момант знаходзяцца ў Беларусі. Ваша смеласць заслугоўвае асобнай падзякі.

Далучайцеся да аб'яднанага голасу спартсменаў ужо сёння! Паставіць свой подпіс пад дэкларацыяй можна, як заўсёды, па спасылцы
512 viewsedited  09:15
Відкрити / Коментувати
2022-06-13 11:12:17
Георгій Зантарая адмовіцца ад сваіх тытулаў, калі расейцы будуць дапушчаныя да міжнародных спаборніцтваў.

Аб гэтым ён напісаў у сваім Instagram:

Спорт не можа стаяць у баку ад палітычных пытанняў, асабліва калі гаворка ідзе пра вайну.

Калі да турніру ва Улан-Батары дапусцяць расійскіх спартсменаў, я афіцыйна адмоўлюся ад усіх сваіх тытулаў і звання чэмпіёна свету. Украіна не будзе ўдзельнічаць у турніры, калі на яго будуць дапушчаныя расейскія прадстаўнікі нават пад сцягам федэрацыі.

Крыўдна, што мая любімая спартовая федэрацыя, якая заўсёды рабіла ўпор на такія каштоўнасці, як мір, адзінства і сяброўства, зараз пасіўна падтрымлівае вайну ва Ўкраіне. Не застануся ўбаку, хачу, каб усе ведалі, што пакуль вы рэгіструецеся на турнір — ва Украіне кожны дзень гінуць сотні людзей, яшчэ тысячы жывуць пад штодзённымі абстрэламі і выбухамі.
526 views08:12
Відкрити / Коментувати
2022-06-10 19:51:21
Беларускі кікбаксёр Іван Ганін выставіў арыгінальны сярэбраны медаль чэмпіянату свету 2017 на дабрачынны аўкцыён!

Медаль Івана Ганіна ўваходзіць у серыю лотаў на дабрачынным аўкцыёне "World Sports For Ukraine", створаным Tribuna.com, BSSF і валанцёрскай арганізацыяй "Ukraine Alive 2022" з мэтай сабраць сродкі для дапамогі Украіне ў жорсткай вайне, якую развязала Расія.

Вось як спартсмен каментуе свой учынак:

Гэта мой першы медаль з чэмпіянатаў свету WAKO. Заваяваў я яго ў Будапешце ў 2017 годзе. Вельмі дарагой мне як памяць, але гэта зусім нішто ў ваенны час. Я вельмі спадзяюся, што выручаных грошай хопіць, каб купіць каску ці бронекамізэльку, бо чалавечае жыццё — гэта самае каштоўнае. А на вайне зараз самыя лепшыя людзі Украіны.

Прыняць удзел у аўкцыёне і падтрымаць украінскі народ можна па спасылцы
5.4K views16:51
Відкрити / Коментувати
2022-06-10 18:14:20 Унікальная футболка Андрэя Шаўчэнкі з аўтографамі гульцоў "Мілана" выстаўлена на дабрачынны аўкцыён "World Sports For Ukraine"

Андрэй Шаўчэнка — лепшы футбаліст у гісторыі Украіны. Гуляючы за "Мілан", ён атрымаў самую прэстыжную футбольную ўзнагароду — "Залаты мяч". Аднак зараз яго думкі далёкія ад спорту:

Футбол для мяне больш не існуе. Я не думаю аб гэтым. Няма часу. Я нічога не гляджу. Уся мая канцэнтрацыя, калі я прачынаюся, ідзе на тое, як я магу дапамагчы сваёй краіне, што я магу зрабіць. Я хачу звярнуцца да міру. Калі ласка, ахвяруйце грошы. Нам патрэбны лекі і ежа. Нам патрэбна любая дапамога, якую мы можам атрымаць.

Аказаць дапамогу Украіне і атрымаць памятную футболку вы можаце, прыняўшы ўдзел у дабрачынным аўкцыёне. Сродкі пойдуць у ЗСУ, Нацгвардыю, тэраабарону і ўкраінскім бежанцам, якія страцілі дом.

Серыя аўкцыёнаў "World Sports For Ukraine" арганізавана BSSF, Tribuna.com і валанцёрскай арганізацыяй "Ukraine Alive 2022".
423 views15:14
Відкрити / Коментувати
2022-06-10 16:22:11
Футболкі зорак "Манчэстэр Сіці" выстаўлены на дабрачынны ауцыён "World Sports For Ukraine"!

Аўкцыён "World Sports For Ukraine" быў арганізаваны Tribuna.com, валанцёрскай арганізацыяй "Ukraine Alive 2022" і Беларускім фондам спартыўнай салідарнасці з мэтай сабраць сродкі для дапамогі ўкраінскаму народу і арміі.

Сярод сямі лотаў гульцоў "Манчэстэр Сіці" знаходзяцца футболкі Рубэна Дыяса, Жуана Кансэлу, Рыяда Марэза, Бернарду Сілвы, Ілкая Гюндагана, Рахіма Стэрлінга і Кэвіна дэ Брэйне, падпісаныя аўтографам і словамі "Stop war".

Стартавая цана кожнага лота — 1000 $

Знайсці серыю дабрачынных аўкцыёнаў "World Sports For Ukraine" можна па спасылцы
440 views13:22
Відкрити / Коментувати
2022-06-10 14:04:34 Украінскія каратысткі выставілі свае ўзнагароды на дабрачынны аўкцыён "World Sports For Ukraine"!

Для таго, каб дапамагчы ўкраінскаму народу, які смела змагаецца за сваю свабоду, спартсмены прынялі ўдзел у серыі дабрачынных аўкцыёнаў "World Sports For Ukraine", сродкі з якіх пойдуць на падтрымку ЗСУ, Нацгвардыі, тэраабароны і ўкраінскіх бежанцаў, вымушаных пакінуць свой дом з- за вайны.

За першую серыю аўкцыёнаў было сабрана больш за 100 000 долараў!

Украінскія каратысткі не засталіся ў баку! На дабрачынны аўкцыён яны выставілі свае ўзнагароды:

Арыгінальны залаты медаль Кацярыны Крывой з чэмпіянату Еўропы па каратэ ў Турцыі, 2017 год.

Арыгінальны залаты медаль Аніты Сярогінай з Сусветных гульняў паліцэйскіх і пажарных 2015 года.

Арыгінальны кубак зборнай Украіны з чэмпіянату Еўропы па каратэ ў Турцыі, 2017 год.

Вы можаце дапамагчы ўкраінскаму народу ў іх цяжкай барацьбе, прыняўшы ўдзел у аўкцыёне! Разам мы зможам перамагчы
569 viewsedited  11:04
Відкрити / Коментувати
2022-06-09 18:03:49
Адбылося першае паседжанне Працоўнай групы пры Міністэрстве спорту і НАК Польшчы з удзелам прадстаўнікоў BSSF.

Прайшло першае паседжанне працоўнай групы, створанай сумесна з Міністэрствам спорту, Алімпійскім камітэтам Польшчы і BSSF па пытаннях допуску расейскіх і беларускіх спартсменаў да спаборніцтваў у Польшчы.

Міністр спорту і турызму Польшчы Каміл Бартнічук падчас сустрэчы раздаў прызначэнні членам групы.

За ўсімі навінамі, звязанымі з будучымі прынятымі рашэннямі, сачыце ў нашых сацсетках.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
427 views15:03
Відкрити / Коментувати
2022-06-09 17:35:16
Сяргей Далідовіч пракаментаваў рэакцыю чыноўнікаў на санкцыі ў дачыненні да беларускага спорту:

Кавальчук сказаў пра тое, што чыноўнікі падрыхтуюць для спартсменаў унутры Беларусі добрыя прызавыя. Але мне цікава, як будуць на гэта рэагаваць простыя людзі? Калі спартсмен нешта выйграе ў Расіі, а атрымлівае за гэта, нібыта ён — алімпійскі чэмпіён, наколькі гэта будзе справядліва?

Пакуль я бачу, што наша краіна зайшла не туды, куды трэба. Пакуль што, здаецца, гэта не тупік, і з гэтай сітуацыі яшчэ можна неяк выбрацца, яшчэ ёсць час.

Я нарадзіўся ў СССР і спаборнічаў у Савецкім Саюзе, ведаю, як гэта было. І зараз усё будзе як у маленькім Савецкім Саюзе з Беларусі і Расіі. Але ж будзе адна маленькая розніца: у савецкай зборнай людзі мелі магчымасці выязджаць на чэмпіянаты свету, ездзілі на Сусветную універсіаду, Кубак свету.
408 views14:35
Відкрити / Коментувати
2022-06-09 15:10:35 Жахлівая карупцыя ў беларускім спорце

Альянс расследавальнікаў Беларусі пры дапамозе Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці апублікаваў фільм, у якім расказваецца аб карупцыйных схемах белспорту.

Аляксандр Апейкін, Міхаіл Залеўскі і Анатоль Котаў падрабязна падзяліліся інфармацыяй аб тым, як працуе карупцыя ў беларускім спорце, які на 95% фінансуецца са сродкаў падаткаплацельшчыкаў.

«Спонсарская падтрымка» за кошт ільготы па падатку на нерухомасць;
Паразітаванне на таварна-грашовых патоках;
Паразітаванне на бізнес-мадэлі Dute Free;
Гандаль рынкавым неліквідам;
Будаўніцтва спартыўных аб'ектаў.

Яшчэ ў снежні Альянс расследавальнікаў сумесна з BSSF распавялі пра тое, як за хабар у беларускім НАК можна на льготных умовах атрымаць участак пад забудову камерцыйнай нерухомасцю. На гэты раз вас чакае яшчэ больш карупцыйных схемаў і махлярства ад беларускіх спартовых чыноўнікаў.

Паглядзець расследаванне можна па спасылцы
465 views12:10
Відкрити / Коментувати