Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Б
Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
Адреса каналу: @zozhteam
Категорії: Спорт
Мова: Українська
Передплатники: 5.99K
Опис з каналу

✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю
Чат-бот: @bssfbot
Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Останні повідомлення 14

2022-05-25 20:13:55 Украіна будзе судзіцца з-за шкоды спартыўнай інфраструктуры

Прэзідэнт Украінскай Асацыяцыі Футболу Андрэй Павелка ўпэўнены, што Украіна зможа спагнаць грошы з Расіі за вялізныя разбурэнні ў сферы спорту.

Цяпер УАФ з усімі суб'ектамі ўкраінскага футбола рыхтуе юрыдычны пазоў да Расійскай Федэрацыі за шкоду, нанесеную вайной нашага футбольнага жыцця. Я ўпэўнены, што мы адпрацуем з нашымі міжнароднымі юрыдычнымі і аўдытарскімі партнёрамі магутную пазіцыю ў адносінах да акупантаў і страт, якія нанесла вайна ўкраінскі футболе.

Я ўпэўнены, што прапанаваная юрыдычная платформа дазволіць адстойваць ва ўсіх міжнародных судах пакрыццё ўрону, нанесенага нам Расійскай Федэрацыяй у вайне, якую яна прынесла ў наш дом.

Упэўнены, што ўсе суб'екты нашага ўкраінскага футбола, аб'яднаўшыся, прадставяць усю інфармацыю, каб нашыя юрысты маглі прапрацаваць усе гэтыя пытанні. Іск, які будзе пададзены ў ЕСПЧ і іншыя міжнародныя суды, абавязкова будуць пераможнымі, і мы вернем тыя страты, якія нанесла Расійская Федэрацыя нашаму футболу.

Фота: разбураны стадыён "Сонечны" у Харкаве, УАФ
570 views17:13
Відкрити / Коментувати
2022-05-25 13:47:11
Прама зараз расійскія акупанты бамбуюць "Матор Січ".

"Матор Січ" — украінскае прадпрыемства, якое займаецца распрацоўкай і вытворчасцю, рамонтам і абслугоўваннем авіяцыйных газатурбінных рухавікоў для самалётаў і верталётаў.

Гэтае прадпрыемства з'яўляецца спонсарам гандбольнага клуба "Матор", удзельніка Лігі чэмпіёнаў, у якім таксама гулялі і беларускія гандбалісты.
648 views10:47
Відкрити / Коментувати
2022-05-25 12:07:06
У баях за Марыупаль загінуў чэмпіён Украіны па кікбоксінгу і чэмпіён свету па тайскім боксе, вайсковец асобнага атрада спецыяльнага прызначэння «Азоў» Нацгвардыі Аляксей Янін.

Аляксей сустрэў поўнамаштабнае ўварванне расійскіх акупантаў на ўсход Украіны і быў адным з тых герояў, якія мужна абаранялі горад-герой Марыупаль. У ноч з 6 на 7 красавіка ў баях ён загінуў.

Пра гэта паведамляе Міністэрства моладзі і спорту Украіны:

У Аляксея засталіся жонка Тамара і сын Назарый. Выказваем самыя глыбокія спачуванні родным і блізкім, Героі не паміраюць. Успомнім хвілінай маўчання ўсіх украінцаў, якія аддалі сваё жыццё, усіх, хто ваяваў, усіх вайскоўцаў, мірных жыхароў і дзяцей.

Нагадаем
, раней Спартыўны камітэт Украіны стварыў сайт "Анёлы спорту", прысвечаны загінулым спартсменам у вайне з Расіяй.
653 views09:07
Відкрити / Коментувати
2022-05-24 13:11:26 Экс-генеральны сакратар Федэрацыі самба Мексікі Габрыэль Меркадэр падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў.

Габрыэль Меракдэр — панамерыканскі прызёр самба, двухразовы чэмпіён Мексікі па баявым самба. Раней займаў пасаду генеральнага сакратара Федэрацыі самба Мексікі.

Яшчэ ў 2016 годзе Габрыэль наведаў Украіну з візітам з мэтай пачаць супрацоўніцтва паміж Мексікай і Украінай у вобласці самба.

Антываенная дэкларацыя спартсменаў — гэта аб'яднаны голас спартыўнай супольнасці, якая выстаўляе патрабаванні аб спыненні ваенных дзеянняў ва Украіне, вывадзе войскаў з тэрыторыі Украіны і Беларусі і пакаранні ўсіх вінаватых у ваеннай агрэсіі з боку Расіі.

Вы таксама можаце далучыцца да Антываеннай дэкларацыі! Паставіць свой подпіс можна па спасылцы
489 views10:11
Відкрити / Коментувати
2022-05-23 15:52:38 Кацярына Сныціна і BSSF запрашаюць далучыцца да Віленскага паўмарафону!

29 мая, у гэтую нядзелю, у Вільні пройдзе паўмарафон пад назвай "We Run Vilnius".

Свабодная спартсменка, беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна прыме ў ім удзел і запрашае ўсіх неабыякавых беларусаў далучыцца!

Я буду ўдзельнічаць! Таму што хачу такім спосабам сказаць "дзякуй" гораду за тое, што магу адчуваць сябе тут калі не як дома, то хаця б у бяспецы. Калі не як дома, то хаця б мець месца, дзе знаходзіцца вялізная колькасць маіх сяброў і самых розных выдатных беларусаў. За гэтыя пачуцці я ўдзячная Вільні

Дыстанцыя, якую выбрала Кацярына, — 5 кіламетраў. Вы можаце далучыцца да яе або выбраць любую дыстанцыю, якая прыйдзецца вам даспадобы.

Спасылку на рэгістрацыю на паўмарафон можна знайсці тут. За ўсімі падрабязнасцямі таксама можна сачыць у акаўнце Кацярыны

Калі ж вы не хочаце бегчы, але гатовы падтрымаць свабодную спартсменку, прыходзьце 29 мая ў 13:30 на Кафедральную плошчу.

Давайце разам падзякуем Вільні за падтрымку беларусаў!
682 viewsedited  12:52
Відкрити / Коментувати
2022-05-23 13:50:07
За каментарыі затрымалі трэнера па гандболе Міхаіла Міхуту.

Міхаіл — гандбаліст і трэнер па гандболе. Падчас сваёй спартыўнай кар'еры ён стаў чэмпіёнам Еўропы і віцэ-чэмпіёнам свету ў складзе студэнцкай каманды. Пасля заканчэння кар'еры вярнуўся і пачаў трэніраваць дзяцей.

У 2020 годзе Міхаіл падпісаў Адкрыты ліст спартсменаў супраць гвалту і за новыя выбары.

Сілавікі паведамляюць, што затрымалі мужчыну за «распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «абразу прэзідэнта». Зараз на Міхаіла заведзеная крымінальная справа за «абразу прэзідэнта» (артыкул 368 КК).

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
610 views10:50
Відкрити / Коментувати
2022-05-23 13:35:11 Дзяніс Парэчын, беларускі футбаліст, які падпісаў Адкрыты ліст спартсменаў, даў вялікае інтэрв'ю "Трыбуне", дзе расказаў пра вайну ва Украіне і адносіны палякаў да ўкраінцаў.

Пуцін, развязаўшы вайну, магчыма, дапаможа палякам і ўкраінцам неяк нівеліраваць наступствы валынскага канфлікту, пра які да гэтага часу памятаюць, асабліва тут, у Падкарпацкім ваяводстве. Прынамсі салідарнасць палякаў з украінцамі захапляе! Але так і мусіць быць у суседзяў.

Калі ты супраць вайны, дык устань і скажы, што ты супраць! Калі я быў супраць гвалту ў 2020 годзе, то я заявіў пра гэта, падпісаўшы ліст спартоўцаў. Гавораць, што ў спартсменаў сем'і, за якія яны нясуць адказнасць. Але ў мяне таксама была сям'я і дзеці. І я не хачу, каб маё дзіця жыло ў такім грамадстве! Я не хачу, каб маё дзіця прыходзіла ў школу і глядзела нейкі 40-хвілінны прапагандысцкі фільм і ў абавязковым парадку слухаў гімн! Я не хачу, каб маё дзіця было аднолькавае, як усе, абточанае па таталітарным шаблоне! Калі мець справу з фактамі, дык не будзе ніякіх войнаў. Войны пачынаюцца, калі на чорнае кажуць — белае, а на белае — чорнае, калі слухаюць такіх мудакоў, як Салаўёў і Азаронак.

Як сказаў у свой час Гебельс: "Дайце мне сродкі масавай інфармацыі, і я з любога народа зраблю статак свіней". Мне бачыцца, што і ў нас з народа жадаюць зрабіць проста паслухмяны статак. Калі міністр спорту і турызму выклікае да сябе спартсмена і кажа: «Праспявай гімн!» Пра што гэта гаворыць?

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
601 views10:35
Відкрити / Коментувати
2022-05-22 20:09:07 ПАДТРЫМАЦЬ ФОНД СПАРТЫЎНАЙ САЛІДАРНАСЦІ

Сябры, наш марафон працягваецца! Мы цалкам усведамляем гэты складаны час для ўсіх беларусаў і наш цяжкі марафон да агульнай перамогі, таму стараемся не часта публікаваць данатныя паведамленні.

Калі вам падабаецца праца Беларускага фонда спартыўнаў салідарнасці як адной з самых актыўных грамадскіх арганізацый у барацьбе супраць дыктатарскага рэжыму ў Беларусі, вы можаце падтрымаць нашу дзейнасць.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці абараняе правы беларускіх атлетаў, сочыць за выкананнем правоў чалавека ў спорце, рэалізуе гуманітарныя праекты ў Беларусі і Украіне. BSSF — сапраўдны сімвал беларускіх атлетаў, якія змагаюцца за свабоду Беларусі і свае правы.

У пачатку траўня BSSF апублікаваў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў з патрабаваннямі спыніць баявыя дзеянні, вывесці войскі з тэрыторыі Украіны і Беларусі і прыцягнуць да адказнасці ўсіх вінаватых.

Вы можаце аказаць дапамогу працы Фонда, даслаўшы данат любым зручным спосабам:

праз старонку Фонду:
https://bssf-team.web.app/en
PayPal: bssf.estonia@gmail.com
Bitcoin

bc1qtyzs43ldh3fqw2yu0x4pw603sew08nctnmru8u
Bitcoin

0xc7C6084101Cfd96022F0C552C101505A66fD0dE4
Ethereum

0xc7C6084101Cfd96022F0C552C101505A66fD0dE4
USDT Tether ERC20

TVa2AKs9VX3Ei21s4CjcFnwUgoRBfLYQru
USDT Tether TRC20

Сума ахвяравання можа быць любой.
4.9K views17:09
Відкрити / Коментувати
2022-05-22 16:56:29
Выхаванец львоўскага ФК "Карпаты" Алег Мазур трагічна загінуў у зоне баявых дзеянняў.

У заяве Львоўскай асацыяцыі футбола гаворыцца:

На 27-м годзе ў зоне баявых дзеянняў трагічна абарвалася жыццё абаронцы Украіны, выхаванца львоўскіх "Карпат" Алега Мазура. Вечная і светлая памяць Герою! Выказваем глыбокія спачуванні сям'і і блізкім загінулага Воіна!
522 viewsedited  13:56
Відкрити / Коментувати
2022-05-21 18:59:03
Вядучыя самбісты з Украіны і Беларусі падпісалі міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Сярод іх такія зоркі спорту, як Сцяпан Папоў, беларускі чэмпіён свету і Еўропы, які атрымаў ўзнагароду Fair Play, Максім Паміркаваны, сяміразовы чэмпіён Украіны, Дзмітрый Бабійчук, украінскі чэмпіён Еўропы па самба, Андрэй Кучарэнка, украінскі чатырохразовы прызёр чэмпіянату Еўропы, Іван Васільчук, украінскі чэмпіён свету.

Антываенная дэкларацыя аб'ядноўвае галасы прадстаўнікоў спорту па ўсім свеце з заклікам спыніць вайну ва Украіне і пакараць усіх вінаватых.

Вы таксама можаце паставіць свой подпіс пад Антываеннай дэкларацыяй. Зрабіць гэта можна па спасылцы.
420 views15:59
Відкрити / Коментувати