Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Б
Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
Адреса каналу: @zozhteam
Категорії: Спорт
Мова: Українська
Передплатники: 5.99K
Опис з каналу

✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю
Чат-бот: @bssfbot
Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Останні повідомлення 8

2022-06-17 12:41:29
Больш за 30 хакеістаў падпісалі міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Сярод іх Мікалай Сыты, беларускі хакеіст, які гуляў за польскі "Торунь", Андрэй Дзяніскін, шматразовы чэмпіён Украіны, Філіп Пангелаў-Юлдашаў, гулец зборнай Украіны і чэмпіён Украіны, Міхаіл Чыканцаў, гулец зборнай Украіны і шведскага ХК "Калікс", Яўген Мазура, былы дырэктар аршанскага "Лакаматыва", Ян Шаляпнёў, чэмпіён Беларусі, уладальнік Кантынентальнага кубка ІІХФ, Андрэй Гусаў, чэмпіён Беларусі і Польшчы, былы галоўны трэнер польскага клуба "Podhale Nowy Targ", і іншыя.

З кожным днём да Антываеннай дэкларацыі далучаюцца ўсё больш прадстаўнікоў спорту, якія хочуць выказаць сваю дакладную пазіцыю аб непрыняцці вайны ва Украіне. Для нас каштоўны кожны подпіс, бо толькі разам мы зможа дабіцца выніку.

Далучайцеся да нас ужо сёння! Асудзіць ваенную агрэсію з боку Расіі і падтрымаць патрабаванні дэкларацыі можна па спасылцы
513 views09:41
Відкрити / Коментувати
2022-06-16 17:31:19
На вайне ва Украіне загінуў прэзідэнт Дняпроўскай асацыяцыі веласіпедыстаў і асацыяцыі экстрэмальных відаў спорту Максім Сямёнаў.

Пра гэта паведаміла народная дэпутатка Вольга Саладуха:

Як бы ні было даведвацца і казаць пра страты, але мы павінны гэта рабіць. Бо толькі так будзем ведаць цану перамогі і зразумеем ступень адказнасці ворага.

Украінскі спорт губляе лепшых. І таму мае права ставіць умовы міжнароднай грамадскасці. Галоўнае — гэта выключыць расейцаў і беларусаў ад усіх спаборніцтваў і выгнаць іх з усіх міжнародных арганізацый.

Нагадаем, раней Спартыўны камітэт Украіны стварыў сайт "Анёлы спорту", прысвечаны загінулым спартсменам у вайне з Расіяй.
404 views14:31
Відкрити / Коментувати
2022-06-16 14:16:24
Гулец зборнай Украіны і англійскага "Эвертана" Віталь Міколенка падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў.

Віталь — знакаміты ўкраінскі футбаліст, гулец зборнай Украіны, які таксама выступае за клуб "Эвертан" (Прэм'ер-ліга), прызнаны лепшым маладым гульцом 2018/2019, двухразовы ўладальнік кубка Украіны і трохразовы ўладальнік Суперкубка Украіны.

Футбалісты падтрымліваюць ініцыятыву BSSF і выступаюць супраць вайны ва Украіне. Так, на сённяшні дзень Антываенную дэкларацыю падпісала ўжо больш за 30 прадстаўнікоў футбола з Беларусі, Украіны і Славеніі.

Падзяліцеся з вашымі сябрамі і знаёмымі інфармацыяй аб Антываеннай дэкларацыі. Толькі разам мы зможам дабіцца большага!

Паставіць свой подпіс і азнаёміцца са спісам тых, хто падпісаў, можна па спасылцы
528 views11:16
Відкрити / Коментувати
2022-06-16 11:20:40 Легендарны ўкраінскі гандбаліст Сяргей Ануфрыенка ў інтэрв'ю "Трыбуне" расказаў пра сваё стаўленне да беларусаў і падпісанне Антываеннай дэкларацыі:

За гэтыя месяцы, што ідзе вайна, людзі, напэўна, выпрабавалі ўсе спосабы, каб спыніць бойню. Але і зараз не будзе лішнім любое дзеянне, якое накіравана на тое, каб вайна спынілася, — выказванне меркавання, подпісы спартсменаў і вядомых людзей пад дэкларацыяй. Проста я бачу, што сітуацыя крыху заціхае, людзі пачынаюць забывацца на тое, што ва Украіне ідзе вайна. А гэтага дапусціць нельга, трэба нагадваць, што робіцца. Вось такія рэчы, як тая ж дэкларацыя, накіраваныя ў тым ліку на тое, каб людзі не забываліся на жах ва Украіне і імкнуліся яго спыніць.

Некаторыя хлопцы з Беларусі, з кім гуляў, пісалі, падтрымлівалі. Людзі адразу ж казалі канкрэтна, што яны супраць вайны, супраць таго, што робіцца. Вядома, не буду казаць прозвішчы, таму што цудоўна ведаю, што зараз робіцца і ў Беларусі, і ў Расіі, дзе нават за каментар могуць пасадзіць на некалькі гадоў.

Да ўрада краіны ў мяне ёсць пытанні, да вайскоўцаў — вялікія пытанні, а да звычайных людзей прэтэнзій няма. Я ж з імі маю зносіны, яны самі супраць усяго, што робіцца, самі хочуць перамен.

Калі вы з'яўляецеся прадстаўніком спорту і хочаце выказаць сваю нязгоду з вайной ва Украіне, вы таксама можаце падпісаць міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў па спасылцы
450 views08:20
Відкрити / Коментувати
2022-06-15 18:53:10 Дзмітрый Лапкес, знакаміты фехтавальшчык і ўдзельнік чатырох Алімпіяд, у інтэрв'ю "Зеркалу" расказаў пра вайну ва Украіне і сучасную Беларусь:

Перш за ўсё, у мяне да гэтага часу не ўкладваецца ў галаве, як у цэнтры Еўропы ў XXI стагоддзі магла пачацца вайна, хто да гэтага дадумаўся, якія мэты перасьледуюць, забіваючы людзей. Але ў Расіі прапаганда больш якасная. Усё зроблена больш праўдападобна.

Мяне здзівіла, што нашыя войскі не ўступілі ва Украіну. Гэта добры знак. Значыць кіраўніцтва разумее, што гэта не знайшло б падтрымкі ў людзей. А так Беларусь шмат у якіх адносінах ужо ператварылася ў Паўночную Карэю. Дзяржаўная палітыка вельмі жорсткая. Гэта вуліца з аднабаковым рухам. Праўда, людзі ў Беларусі за два гады, думаю, прыстасаваліся да такой сітуацыі: у кожнага ёсць vpn, чытаюць і глядзяць навіны, дзе жадаюць.

Нагадаем, Дзмітрый падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў. Калі вы таксама хочаце выказаць сваю выразную пазіцыю аб непрыняцці вайны ва Украіне, зрабіць гэта можна па спасылцы
531 views15:53
Відкрити / Коментувати
2022-06-15 15:39:39
Літоўскі гандбаліст Айдэнас Малашынскас далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў!

Усё больш і больш краін падтрымліваюць аб'яднаны голас спартыўнай супольнасці, якая выступае супраць вайны ва Украіне. Мы патрабуем спыніць ваенныя дзеянні, вывесці войскі з тэрыторыі Украіны і Беларусі і заклікаць усіх вінаватых да справядлівай адказнасці.

Айдэнас Малашынскас — літоўскі гандбаліст, які выступае за ўкраінскі клуб "Матор" і зборную Літвы. Ён быў прызнаны найлепшым гандбалістам Літвы ў 2021 годзе.

Вы таксама можаце далучыцца да Антываеннай дэкларацыі. Зрабіць гэта можна, запоўніўшы форму па спасылцы
533 views12:39
Відкрити / Коментувати
2022-06-15 12:42:56
Зорка ўкраінскага гандбола Захар Дзянісаў падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Захар — украінскі гандбаліст, капітан "Матора" і зборнай Украіны. Захар прадстаўляў Украіну на чэмпіянаце Еўропы па гандболе.

На дадзены момант Антываенную дэкларацыю падпісалі ўжо больш за 25 прадстаўнікоў гандбола з Польшчы, Літвы, Беларусі і Ўкраіны. Сярод іх Уладзіслаў Астравушка, чатырохразовы чэмпіён Украіны, Сяргей Ануфрыенка, чэмпіён Францыі, Антон Лакіза, пяціразовы чэмпіён Беларусі, Дзмітрый Дарашчук, сяміразовы чэмпіён Украіны, і іншыя.

Антываенная дэкларацыя выстаўляе патрабаванні аб спыненні вайны ва Украіне, вывадзе войскаў з яе тэрыторыі і закліку да адказнасці ўсіх вінаватых у міжнародных злачынствах.

Агучце сваю пазіцыю ўжо зараз! Далучыцца да Антываеннай дэкларацыі можна па спасылцы
632 viewsedited  09:42
Відкрити / Коментувати
2022-06-14 17:41:28 Украінскія спартсмены будуць байкатаваць спаборніцтвы, калі на іх будуць дапушчаныя расейцы ці беларусы.

Міністр моладзі і спорту Украіны Вадзім Гутцайт заявіў:

Поўнамаштабная вайна Расіі супраць Украіны забрала жыцці ўжо больш за 70 украінскіх спартсменаў і трэнераў. Прадстаўнікі РФ і РБ шукаюць магчымасць заявіць аб сабе на міжнароднай арэне, выступаючы пад нейтральным сцягам. Гэта непрымальна! Спартсмены з гэтых краін не могуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах ні пад уласным, ні пад нейтральным сцягам, бо яны альбо моўчкі згодны з забойствам украінцаў, альбо адкрыта падтрымліваюць яго.

Нагадаем, раней Георгій Зантарая заявіў, што адмовіцца ад усіх сваіх тытулаў, калі на міжнародныя спаборніцтвы будуць дапушчаны расейскія спартсмены.

Ваша маўчанне — прамая падтрымка генацыду ўкраінскага народа. Вы можаце заявіць аб сваёй пазіцыі супраць вайны ва Украіне, падпісаўшы міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў. Гэта зрабіла ўжо больш за 450 прадстаўнікоў спорту з 27 краін свету. Не маўчыце!
831 views14:41
Відкрити / Коментувати
2022-06-14 15:59:01 Былы гандбаліст французскага ПСЖ і Дынама (Мінск) Сяргей Ануфрыенка падпісаў міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Сяргей — чэмпіён Францыі, майстар спорту Украіны, сяміразовы чэмпіён Украіны ў складзе "ZTR" і ў складзе клуба "Матор", прызнаны лепшым гандбалістам краіны.

Вось што ён кажа пра свой подпіс і спартсменаў, якія маўчаць:

Мне напісаў Дзмітрый Дарашчук [украінскі гандбаліст] і распавёў пра Антываенную дэкларацыю спартсменаў. Канешне ж, я падпісаў, бо лічу, што гэта важна для нашай краіны.

Як я магу сябе адчуваць, калі ў мяне дома ідзе вайна? Канешне ж вельмі дрэнна. Я першыя тыдні практычна не спаў. Усё, што робіць Расія, — гэта няправільна, і ў мяне не ўкладваецца ў галаве, як можна такое здзейсніць.

Тыя, хто падтрымлівае вайну, — гэта не спартсмены. Я магу сказаць наконт гандбалістаў. У мяне было шмат знаёмых і сяброў, як я думаў. Але іх аказалася насамрэч не так ужо і шмат. Пасля 24 лютага мне патэлефанавалі літаральна 2-3 чалавекі і спыталі, як справы і як сям'я. А ёсць людзі, якіх я лічыў сябрамі, і яны да гэтага часу не пацікавіліся, як у мяне справы, ці ўсё ў парадку з сям'ёй, якая засталася ва Украіне. Што я магу сказаць? Вайна паказала, хто сапраўдны сябар, а хто не.

Вы таксама можаце далучыцца да Антываеннай дэкларацыі спартсменаў, каб дакладна заявіць аб сваім непрыняцці вайны ва ўкраіне. Зрабіць гэта можна па спасылцы
557 viewsedited  12:59
Відкрити / Коментувати
2022-06-14 14:22:32 Андрэй Шаўчэнка сумесна з 1+1 media запускаюць праект "Спартыўны фронт".

Андрэй Шаўчэнка — легендарны ўкраінскі футбаліст, былы галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Украіны.

Мэтай праекта з'яўляецца блакаванне расейскіх каманд і байкот спартсменаў-расейцаў, якія выказаліся за вайну ці не агучылі сваю пазіцыю. Гэта маштабная камунікацыйная кампанія, а таксама серыя ініцыятыў, відэаролікаў і акцый, закліканых прыцягнуць увагу міжнароднай спартовай супольнасці да вайны ва Ўкраіне.

Шаўчэнка каментуе:

З-за вайны ва Украіне ўсе стадыёны змоўклі. Цішыню разарвалі расейскія абстрэлы, выбухі расейскіх ракет і расейскіх фосфарных бомбаў. Цішыню разарвалі крыкі ўкраінскіх жанчын і слёзы ўкраінскіх дзяцей. Большасць расейскіх спартсменаў маўчаць. Гэтае маўчанне і далей забівае ўкраінцаў.

Украінскія стадыёны змоўклі. Аднак мы, спартсмены ўсяго міру, не павінны маўчаць. Заклікаю кожнага падтрымаць байкот расейскіх спартсменаў, зборных і каманд, пакуль ідзе вайна ва Украіне.
598 views11:22
Відкрити / Коментувати