Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Б
Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
Адреса каналу: @zozhteam
Категорії: Спорт
Мова: Українська
Передплатники: 5.99K
Опис з каналу

✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю
Чат-бот: @bssfbot
Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Останні повідомлення 17

2022-05-17 12:04:29
Лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская прайшла медкамісію і атрымала спаборніцкую ліцэнзію ў Польшчы.

Вось што яна распавяла аб сваёй падрыхтоўцы:

Я радая, што атрымала ліцэнзію, таму што з ёй змагу нарэшце выступаць на спаборніцтвах. Цяпер чакаю прапаноў па стартах і працягваю сваю падрыхтоўку. На дадзены момант мы яшчэ нават не пачалі змяншаць нагрузку, але ўжо паступова будзем пачынаць, каб да спаборніцтваў паспрабаваць падысці ў добрай форме. Сезон будзе непрадказальны, таму што я змяніла трэнера і, натуральна, змянілася ўся трэніровачная праграма. І, безумоўна, 9 месяцаў без спаборніцтваў — гэта не самае лепшае, што можа быць у жыцці спартсмена. Таму я не чакаю нейкіх супер-вынікаў з першых стартаў, але планую разбягацца ад старту да старту.

Нагадаем, зімовы сезон Крысціна прапусціла якраз з-за адсутнасці ліцэнзіі на выступы.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
738 views09:04
Відкрити / Коментувати
2022-05-17 09:36:39
Беларусы ў Грузіі правялі дабрачынны паўмарафон у падтрымку Украіны

У грузінскім горадзе Батумі 200 удзельнікаў з 10 краін прабеглі дабрачынны марафон у падтрымку Украіны. Арганізатарамі спаборніцтва сталі беларуская і ўкраінская дыяспары, прадстаўнікі партыі "Лела" і "Адзіны нацыянальны рух", мэрыя Батумі, а таксама валанцёры з розных гарадоў Беларусі.

Аб мэтах свайго ўдзелу ў гэтым спартыўным мерапрыемстве гаворыць адзін з беларускіх удзельнікаў:

Удзел нават самы невялікі — прыцягненні сусветнай грамадскасці. Магчыма тут усё не мае шырокай агалоскі, але ўсё роўна грабём — хто вяслом, што чайнай лыжачкай. Таму робім усё, што можам. І калі нешта можам зрабіць зараз — то гэта трэба рабіць.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
685 views06:36
Відкрити / Коментувати
2022-05-17 09:19:23
⁣62-гадовая беларуска ўзняла на Эверэст БЧБ-сцяг!

Лілія Яноўская разам з дачкой Дар'яй у складзе каманды альпіністаў узнялася на самую высокую вяршыню свету 14 мая.

Яна напісала ў сваіх сацсетках:

Мы верым у каханне, спачуванне і разуменне паміж людзьмі ў гэтым свеце. Каханне, праўда і свабода перамогуць.

liliyaianovskaia

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
892 views06:19
Відкрити / Коментувати
2022-05-16 21:30:03
Расейскія акупанты пашкодзілі адзін з найбуйнейшых спарткомплексаў Украіны — баскетбольны «Азоўмаш» у Марыупалі.

Ён быў пабудаваны ў 2003 годзе, меў крыху больш за тры тысячы месцаў для гледачоў і быў самай вялікай ва Украіне спецыялізаванай баскетбольнай арэнай.

Абстрэламі быў істотна пашкоджаны дах комплексу, у выніку чаго ад дажджоў пацярпела сама баскетбольная пляцоўка — паркет у «Азаўмашы» быў з натуральнага дрэва. Ды і адрамантаваць арэну, хутчэй за ўсё, не атрымаецца: з часам яна будзе толькі зведваць новыя разбурэнні.

Крыніца: Трыбуна

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
775 views18:30
Відкрити / Коментувати
2022-05-16 14:47:08
У Расіі і Беларусі не пакажуць Алімпійскія гульні 2026 і 2028 года.

Расія і Беларусь не дапушчаны Міжнародным Алімпійскім Камітэтам да ўдзелу ў тэндэры на набыццё тэлевізійных правоў для паказу Алімпійскіх гульняў з Мілана (2026) і Лос-Анджэлеса (2028). Тэндэрныя дакументы прымаліся да 25 красавіка.

Такім чынам, пад пагрозай аказваюцца тэлетрансляцыі летніх і зімовых Алімпійскіх гульняў на працягу як мінімум 4 гадоў.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
950 views11:47
Відкрити / Коментувати
2022-05-16 14:25:25
Больш за 200 прадстаўнікоў спорту падпісалі міжнародную Антываенную дэкларацыю!

Усё больш спартсменаў заяўляюць аб сваім непрыняцці вайны ва Украіне і падпісваюцца пад патрабаваннямі вывесці войскі з тэрыторыі Украіны і Беларусі, аднавіць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і прыцягнуць вінаватых да адказнасці.

Сярод іх такія зоркі спорту, як Жан Белянюк, алімпійскі чэмпіён Токіо 2020, Сцяпан Папоў, чэмпіён свету і Еўропы па самба, Беньямін Вербіч, славенскі футбаліст, Андрэй Варонін, украінскі футбаліст і трэнер, і многія іншыя.

Поўны спіс тых, хто падпісаў Антываенную дэкларацыю, вы можаце знайсці па спасылцы

Калі ваша імя не з'явілася ў афіцыйным спісе, просім звярнуцца ў наш чат-бот у тэлеграм: @bssfbot

Разам мы мацнейшыя!
971 views11:25
Відкрити / Коментувати
2022-05-16 11:54:31
Алімпійскі чэмпіён, украінскі спартсмен і палітык Жан Белянюк далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў!

Жан — украінскі барэц грэка-рымскага стылю, алімпійскі чэмпіён Токіо 2020, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года, двухразовы чэмпіён свету і трохразовы чэмпіён Еўропы.

На гэты момант ужо больш за 200 прадстаўнікоў спорту далучыліся да Антываеннай дэкларацыі. Сярод іх зоркі спорту Украіны, Беларусі, Славеніі і іншых краін.

Наша мэта — аб'яднаць галасы спартыўнай супольнасці, якія асуджаюць ваенную агрэсію ва Украіне. Важны кожны подпіс, бо толькі разам мы можам дабіцца шмат!

Далучайцеся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі па спасылцы

Слава Украіне!
1.2K views08:54
Відкрити / Коментувати
2022-05-15 11:49:56
Дзмітрый Дарашчук, украінскі гандбаліст, далучыўся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў.

Дзмітрый эмацыйна пракаментаваў свой учынак:

Украіна пакутуе ад неадэкватных тупарылых ублюдкаў, якія не ведаюць, што такое чалавечнасць, і залучаюць у гэта беларусаў без іх ведама (проста ставяць перад фактам, як зняволеных). Нам трэба аб'яднацца супраць гэтай сістэмы, бо ахвяры гэтай вайны — ні ў чым не вінныя людзі, «Вялікая Расія» ужо прайграла і ёй няма апраўдання, прабачэння, разумення. Оркі павінны здохнуць усе, хто прыйшоў на чужую зямлю! Я не згодзен з палітыкай Пуціна (і хачу яго смерці і яго набліжаных). Усе, хто супраць гэтай сістэмы, павінны былі даўно паказаць гэта, сказаць сваё слова, ім таксама няма апраўдання!

Падпісаць Антываенную дэкларацыю можаце і вы! Калі вы прадстаўнік спартыўнай супольнасці, пераходзьце па спасылцы і запаўняйце форму.
5.7K views08:49
Відкрити / Коментувати
2022-05-14 17:00:51
Былы брамнік Дынама і Дняпра атрымаў кантузію пад Лісічанскам, будучы ў шэрагах ВСУ.

51-гадовага ўраджэнца Кіева ўдалося шпіталізаваць толькі праз тры дні пасля ранення. Святаслаў быў на перадавой, у эпіцэнтры баявых дзеянняў паблізу Лісічанска.

Сірота запісаўся добраахвотнікам у войска, папярэдне эвакуяваўшы сям'ю на захад Украіны.

Былы аднаклубнік Сіроты па "Дняпры" Уладзімір Шаран распавёў пра тое, што адбылося:

На жаль, падчас варожых абстрэлаў яго сур'ёзна кантузіла. На працягу трох дзён ён адчуваў сябе вельмі дрэнна, аднак праз упартыя баі шпіталізаваць яго і іншых параненых было вельмі складана. Але ў рэшце рэшт Святаслава ўдалося перавезці ў Дняпро — спачатку ён трапіў у бальніцу, а затым быў пераведзены ў ваенны шпіталь.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
664 viewsedited  14:00
Відкрити / Коментувати
2022-05-14 15:55:28
Украінская біятланістка Крысціна Дзмітрэнка стала яшчэ адной спартсменкай, якая абараняе Украіну ад расійскіх захопнікаў.

Чэмпіёнка юнацкіх Алімпійскіх гульняў змяніла біятлонную вінтоўку на ваенны аўтамат. Вось як яна пракаментавала свой учынак:

Я ніколі ў жыцці не магла падумаць, што ўсё так будзе. Ніхто не мог падумаць. Але ў мяне няма страху перад ворагам. Страляю я ўмела, таму ў акупантаў не будзе шанцаў. Хай я часова і змяніла сваю вінтоўку для біятлона на аўтамат, але якую б зброю ні трымала ў сваіх руках — знаходжуся на спаборніцтвах або ў войску — я буду стаяць да канца! Перамога абавязкова будзе за намі!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
620 views12:55
Відкрити / Коментувати