Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Б
Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
Адреса каналу: @zozhteam
Категорії: Спорт
Мова: Українська
Передплатники: 5.99K
Опис з каналу

✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю
Чат-бот: @bssfbot
Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Останні повідомлення 6

2022-08-24 12:29:27
Віктар Маліноўскі у інтэрв'ю на YouTube-канале "ЧестнОК" распавёў аб сваім меркаванні аб рэжымах у Беларусі і Расіі.

Віктар — адзін з лепшых гульцоў у покер у свеце, які нядаўна на турніры Super High Roller Bowl Europe выйграў $3,690,000. Таксама ён з'яўляецца былым гульцом маладзёжнай зборнай Беларусі па гандболе і сынам знакамітага ў мінулым гульца СКА Аляксандра Маліноўскага.

Я быў упэўнены, што рэжым рана ці позна падзе, але я не ведаў, што менавіта ў той момант з'явіцца магчымасць, каб гэта адбылося. Калі ўвесь трэш пачаўся, я проста афігеў. Мама мне расказвала, што яна курыла, ішоў дождж, і да яе падышоў чалавек (мне яго нават чалавекам складана назваць), сказаў, што тут курыць нельга і што ён яе зараз "запакуе". Жанчыне, якой 50 з нечым гадоў. Як так можна ставіцца да сваіх грамадзян? Чалавек жыве на нашыя падаткі і ў яго стаўленне да нас такое. Гэта непрымальна. У мяне такое пачуццё нянавісці з'явілася.

Стаўленне да Беларусі ў мяне добрае, я проста шчыра не люблю гэтую сістэму. Гэта ж усё яшчэ з СССР узялося. Рэпрэсіі вяртаюцца, і гэта жах, што ў XXI стагоддзі рэальна трэба змагацца з гэтым. Запалохванні працуюць толькі да некага часу. Я спадзяюся, што гэта ўсё хутка скончыцца.

Менш аптымістычны погляд у мяне наконт Расіі. Пару тыдняў таму я канчаткова з'ехаў з Масквы. Мне, як чалавеку, якога не тое што б цягнула ў палітыку, зразумела, што, калі я выйду на плошчу з плакатам, мяне зачыняць на 15 сутак. Я думаю, рана ці позна людзі зразумеюць, што насамрэч робіцца.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
737 views09:29
Відкрити / Коментувати
2022-06-23 17:44:50
Гульцы гандбольнага клуба "Гданьск" падпісалі міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Сярод іх Дзмітрый Дарашчук, Даніэль Лясняк, Якуб Поваржынскі, Віктар Томчак, Пётр Папай, Келіян Янікоўскі і Кшыштаф Гадэк.

На дадзены момант Антываенную дэкларацыю спартсменаў падпісала ўжо больш за 30 прадстаўнікоў гандбола.

Мы дзякуем кожнаму за выказванне сваёй пазіцыі аб непрыняцці вайны ва Украіне. Толькі разам мы зможам дабіцца выніку!

Далучыцца да аб'яднанага голасу спартсменаў можна па спасылцы
363 views14:44
Відкрити / Коментувати
2022-06-23 14:03:55 Легенды ўкраінскага і сусветнага дзюдо падпісалі міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Сярод тых, хто падпісаў дэкларацыю, такія зоркі ў свеце дзюдо, як Георгій Зантарая, украінскі чэмпіён свету і Еўропы, удзельнік Алімпійскіх гульняў, Томі Масіяс, шведскі чэмпіён Еўрапейскіх гульняў, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету, удзельнік Алімпіяды, Дзмітрый Шэршань, беларускі трохразовы прызёр чэмпіянатаў Еўропы, прызёр і чэмпіён турніраў серыі Гран-пры, Якаў Хаммо, украінскі бронзавы прызёр чэмпіянату свету, удзельнік Алімпіяды, чэмпіён Еўропы U23, Аляксандр Вахавяк, беларускі шматразовы чэмпіён і прызёр турніраў "Вялікага шлема" і "Гран-пры", сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы па самба, Кеджа Набалі, украінскі чэмпіён свету сярод юніёраў, алімпіец, і іншыя.

Усяго Антываенную дэкларацыю спартсменаў падпісала больш за 20 дзюдаістаў з розных краін свету. Вы можаце далучыцца да аб'яднанага голасу спартыўнай супольнасці, якая выступае супраць вайны ва Ўкраіне!

Зрабіць гэта можна, паставіўшы свой подпіс пад дэкларацыяй па спасылцы
453 views11:03
Відкрити / Коментувати
2022-06-22 17:15:56
Італьянская гімнастка Аляксандра Аджурджукулезе падпісала міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў!

Аляксандра з'яўляецца сярэбранай і двухразовай бронзавай прызёркай чэмпіянатаў свету, чэмпіёнкай Міжземнаморскіх гульняў, шматразовай прызёркай чэмпіянатаў Еўропы сярод юніёраў і ўдзельніцай Алімпійскіх гульняў.

Ужо больш за 450 прадстаўнікоў спорту з 27 краін свету выказалі сваю дакладную пазіцыю супраць вайны ва Украіне. Вы таксама можаце пакінуць свой подпіс, каб заявіць аб сваім непрыманні ваеннага ўварвання з боку Расіі.

Паставіць подпіс можна, запоўніўшы форму па спасылцы
525 views14:15
Відкрити / Коментувати
2022-06-22 13:24:51 Украінскія каратысткі выставілі свае ўзнагароды на дабрачынны аўкцыён у падтрымку Украіны!

Знакамітыя спартсменкі вырашылі аказаць пасільную дапамогу сваёй краіне і сабраць сродкі для Украіны, якая адважна абараняе сваю тэрыторыю ад расейскіх вайскоўцаў. Дзеля гэтага яны выставілі свае ўзнагароды на дабрачынны аўкцыён. Сярод лотаў:

Арыгінальны залаты медаль Кацярыны Крывы з чэмпіянату Еўропы па каратэ ў Турцыі, 2017 год.

Арыгінальны залаты медаль Аніты Сярогінай з Сусветных гульняў паліцэйскіх і пажарных 2015 года.

Арыгінальны кубак зборнай Украіны з чэмпіянату Еўропы па каратэ ў Турцыі, 2017 год.

Лоты ўкраінскіх каратыстак уваходзяць у серыю аўкцыёнаў "World Sports For Ukraine", створаную Tribuna.com, BSSF і валанцёрскай арганізацыяй "Ukraine Alive 2022" з мэтай сабраць сродкі для дапамогі ЗСУ, Нацгвардыі, тэраабароне і ўкраінскім бежанцам.

Вы можаце дапамагчы ўкраінскаму народу ў іх цяжкай барацьбе, прыняўшы ўдзел у аўкцыёне! Разам мы зможам перамагчы
509 views10:24
Відкрити / Коментувати
2022-06-22 12:08:18
Украінскія самбісткі далучыліся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў!

За апошнія некалькі дзён свой подпіс пакінулі Марыя Буёк, чэмпіёнка свету, бронзавая медалістка Кубка Еўропы, і Юлія Грабяножка, чэмпіёнка свету, бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы.

Ужо больш за 35 прадстаўнікоў самба па ўсім свеце падпісалі Антываенную дэкларацыю. Мы будзем удзячныя, калі вы падзеліцеся інфармацыяй аб дэкларацыі са сваімі сябрамі і знаёмымі са свету спорту, бо толькі разам мы можам дабіцца выніку.

Падпісваючы дэкларацыю, вы згаджаецеся з патрабаваннямі аб спыненні ваенных дзеянняў, вывадзе войскаў з тэрыторыі Украіны і Беларусі і прызыве да адказнасці ўсіх вінаватых.

Паставіць свой подпіс можна па спасылцы
508 views09:08
Відкрити / Коментувати
2022-06-21 21:30:53 Расійскі гандбаліст Самвэл Асланян распавёў, чаму ён вырашыў падпісаць міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў:

Я падпісаў дэкларацыю, таму што лічу, што меркаванне аднаго чалавека — гэта не меркаванне ўсёй Расіі. Мы не павінны плаціць за жаданні аднаго чалавека, Пуціна. І ў першую чаргу трэба разумець, што вайна — гэта дрэнна, гінуць людзі па абодва бакі. Я не ведаю, як, але гэта вар'яцтва трэба спыніць, інакш усё зойдзе далёка і шляху назад не будзе.

Народ Расіі павінен зразумець, што яго падманвалі 20 гадоў. Але сіла тэлевізара робіць сваю справу. А такія людзі, як Сімоньян, Салаўёў, Кісялёў і многія іншыя, хто падаграе гэты канфлікт, павінны быць адданы міжнароднаму суду і атрымаць пажыццёвае.

Я зрабіў свой выбар. Я не магу зразумець, як можна падтрымліваць вайну?! Лічу, што такіх трэба адхіляць ад усіх спаборніцтваў, але пры гэтым не павінны цярпець тыя, хто выступае супраць баявых дзеянняў.

Далучайцеся да Антываеннай дэкларацыі і вы! Зрабіць гэта можна па спасылцы
413 viewsedited  18:30
Відкрити / Коментувати
2022-06-21 19:41:29
Беларускі кікбаксёр Іван Ганін выставіў сярэбраны медаль чэмпіянату свету 2017 на дабрачынны аўкцыён!

Медаль Івана Ганіна ўваходзіць у серыю лотаў на дабрачынным аўкцыёне "World Sports For Ukraine", створаным Tribuna.com, BSSF і валанцёрскай арганізацыяй "Ukraine Alive 2022" з мэтай сабраць сродкі для дапамогі Украіне ў жорсткай вайне, якую развязала Расія.

Мы ўжо сабралі больш за 100 000 долараў падчас першай серыі аўкцыёнаў. Сродкі былі накіраваныя на падтрымку ЗСУ, Нацгвардыі, тэраабароны і ўкраінскім бежанцам, якія былі вымушаныя пакінуць родную краіну з-за вайны. У другой серыі аўкцыёнаў мы прадставілі ўнікальныя лоты ад спартсменаў з усяго свету!

Прыняць удзел у аўкцыёне і падтрымаць украінскі народ можна па спасылцы
418 views16:41
Відкрити / Коментувати
2022-06-21 12:07:18
Італьянскія самбісты Матыя Галбіяці і Аліса Перын далучыліся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі!

Матыя — бронзавы прызёр чэмпіянату свету і бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы па самба.

Аліса — сярэбраная прызёрка чэмпіянату свету, бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы.

Ужо больш за 450 спартсменаў з 27 краін свету выказалі сваю пазіцыю аб непрыняцці вайны ва Украіне. Антываенная дэкларацыя спартсменаў выстаўляе патрабаванні аб спыненні баявых дзеянняў, вывадзе войскаў з тэрыторыі Украіны і Беларусі і закліку да адказнасці ўсіх вінаватых у міжнародных злачынствах.

Падзяліцеся інфармацыяй пра Антываенную дэкларацыю са сваімі сябрамі і знаёмымі. Кожны подпіс важны, бо толькі разам мы зможам дабіцца выніку.

Азнаёміцца са спісам тых, хто падпісаў і паставіць свой подпіс можна па спасылцы
465 viewsedited  09:07
Відкрити / Коментувати
2022-06-20 17:57:54
Тры спартсмены з Расіі далучыліся да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі!

Сярод усіх падпісантаў Антываеннай дэкларацыі ёсць тры прадстаўнікі спорту з Расіі:

Арцём Левін — знакаміты кікбаксёр, шасціразовы чэмпіён свету і пяціразовы чэмпіён Еўропы;

Андрэй Дзербянёў — шахматыст, міжнародны майстар FIDE;

Самвел Асланян — гандбаліст, шасціразовы чэмпіён Расіі, удзельнік Алімпіяды 2008, які заняў шостае месца, гулец "Сцяўа Бухарэст".

Мы выказваем глыбокую ўдзячнасць спартсменам за тое, што яны без страху выказалі сваю дакладную пазіцыю аб непрыняцці вайны ва Украіне. Мы заклікаем спыніць ваенныя дзеянні ва Украіне, вывесці войскі з тэрыторый Беларусі і Украіны і заклікаць усіх вінаватых да адказнасці.

Далучыцца да аб'яднанага голасу спартыўнай супольнасці можна па спасылцы
612 views14:57
Відкрити / Коментувати