Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Б
Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
Адреса каналу: @zozhteam
Категорії: Спорт
Мова: Українська
Передплатники: 5.99K
Опис з каналу

✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю
Чат-бот: @bssfbot
Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Останні повідомлення 5

2022-08-27 16:12:31
Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін пракаментаваў міжнародны бан спартсменаў з Расіі і Беларусі:

Міжнародны бан і абмежаванні для спартсменаў з Беларусі і Расіі, канешне жа, здымуць калі-небудзь. Гэта лагічна. Але гэта адбудзецца не раней заканчэння вайны, а хутчэй за ўсё праз год-паўтары пасля таго, як усталюецца мір і расейскія войскі пакінуць тэрыторыю Украіны. Вяртанне Беларусі і Расіі ў вялікі спорт будзе магчыма толькі пры гэтым варыянце. Пакуль частка Украіны будзе акупавана, а з тэрыторыі Беларусі будуць лятаць ракеты, ніякага "разбану" не адбудзецца. Гэта трэба проста ўсвядоміць.

На сённяшні дзень ніякіх варыянтаў хуткага сканчэння вайны нават не прадбачыцца
. Адзінымі агрэсарамі ў вайне выступаюць Расія і Беларусь. Акрамя жадання Расіі захапіць усю тэрыторыю Украіны ніякіх іншых прычын пачатку і прадаўжэння вайны не існавала і не існуе. Па найбольш рэалістычных ацэнках вайна скончыцца бліжэй да 2024 года.

То бок, як я і казаў раней, да першых сур'ёзных спаборніцтваў спартсмены з Беларусі і Расіі, а таксама нацыянальныя каманды, будуць дапушчаны ў асноўным не раней за 2025 год. Магчымым выключэннем будзе допуск спартсменаў з выразнай антываеннай пазіцыяй.

Што тычыцца спартсменаў, якія выступаюць супраць вайны ва Украіне, афіцыйна зафіксаваць сваю пазіцыю можна праз міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў. Падпісаць яе можна па спасылцы

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
491 views13:12
Відкрити / Коментувати
2022-08-27 13:25:14
Дно расейскай лёгкай атлетыкі

У выпуску на канале Віці Краўчанка "Апошнія расейскія атлеты" вельмі добра адлюстравана тое, што зараз адбываецца з расейскім спортам.

Паглядзіце, хто далучаецца да спартыўных мерапрыемстваў і што кажуць "заўзятары"

Вядучы каналу таксама пагутарыў з некаторымі атлетамі, спытаў пра будучыню і тое, як яны адчуваюць сябе зараз.

Вельмі рэкамендуем паглядзець увесь выпуск — каментары тут залішнія. Зрабіць гэта можна па спасылцы
489 views10:25
Відкрити / Коментувати
2022-08-26 19:59:05
Сярэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў Сэндзі Морыс падпісала міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў:

Сэндзі Морыс — амерыканская скакунка з шастом, сряэбраная прызёрка Алімпіяды 2016 у Рыа, двухразовая чэмпіёнка свету, 7-разовая чэмпіёнка ЗША і 3-разовая сярэбраная прызёрка свету

На сённяшні дзень Антываенную дэкларацыю спартсменаў падпісала ўжо больш за 600 чалавек з 29 краін свету. Мы выказваем вялікую ўдзячнасць кожнаму, хто заявіў аб сваёй пазіцыі ў падтрымку ўкраінскага народа.

Ваш голас значны! Падпісаць Антываенную дэкларацыю можна па спасылцы
5.5K viewsedited  16:59
Відкрити / Коментувати
2022-08-26 18:14:34
Свабодны спартсмен Віталь Гуркоў запрашае далучыцца да семінару па муай тай у Кіеве!

Віталь — 12-разовы чэмпіён свету і 6-разовы чэмпіён Еўропы па муай тай, 2-разовы чэмпіён свету сярод прафесіяналаў па кікбоксінгу Kunlun Fight, чэмпіён свету сярод прафесіяналаў па муай тай WBC і чэмпіён Сусветных гульняў па муай тай.

У Кіеве 18 верасня пройдзе семінар па муай тай, каб павысіць кваліфікацыю спартсменаў і прыхільнікаў тайскага бокса. Віталь распавязде пра асновы і прынцыпы тайскага боксу, асаблівасці працы ў клінчы, а таксама пакажа найбольш эфектыўныя камбінацыі двубою.

Далучыцца можна па наступным адрасе:

Украіна, Кіеў, вул. Академіка Вільямса, 5А
СК "Атлет"

18 верасня, а 10:00

Падрабязнасці па тэлефоне:
+38066-522-7441

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
476 views15:14
Відкрити / Коментувати
2022-08-26 16:46:41
Беларускі хакеіст Мікалай Сыты ў інтэрв'ю тэлеграм-каналу "О, спорт! Ты — мир!" выказаўся наконт таго, як Фонд спартыўнай салідарнасці падтрымаў яго ў пытанні кантракта з ХК "Торунь":

Ніякіх умоваў у клуба для працягу супрацоўніцтва са мной не было. Адзінае, кіраўніцтва прапанавала выказаць сваё стаўленне да вайны ва Ўкраіне, падпісаць ліст хакеістаў клуба, у якім мы б пазначылі пазіцыю. Гэта я зрабіў яшчэ ўвесну, паставіўшы подпіс пад антываеннай дэкларацыяй. Пра яе даведаўся праз паўмесяца пасля пачатку вайны. Клуб пра гэта даведаўся і прыняў да ўвагі маю пазіцыю.

У сярэдзіне чэрвеня я сам выйшаў на сувязь з Фондам, спытаўся, ці ёсць нейкая магчымасць пацвердзіць маю пазіцыю па вайне і тое, што я ўжо падпісаў Антываенную дэкларацыю. BSSF дапамог тым, што даслаў ліст, які пацвярджае маю антываенную пазіцыю, у міністэрства спорту Польшчы, прэзідэнту клуба. Вельмі ўдзячны за гэта Фонду.

Нагадаем, Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці падрыхтаваў усе неабходныя характарыстыкі для Мікалая і накіраваў у клуб і ўсім зацікаўленым бакам пісьмовае хадайніцтва з тлумачэннем, што Міністэрства спорту і турызму прыняло адпаведныя крытэрыі па допуску да ўдзелу ў чэмпіянаце Польшчы беларускіх і расійскіх спартсменаў, і Мікалай поўнасцю адпавядаў гэтым крытэрыям.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
487 views13:46
Відкрити / Коментувати
2022-08-25 11:07:57
Беларуская баскетбалістка і свабодная спартсменка Кацярына Сныціна правяла баскетбольную гульню з беларускай дыяспарай у Вільне!

Шмат беларусаў далучыліся да сустрэчы — гульцоў і заўзятараў разам было каля сотні чалавек!

Дарослыя і дзеці згулялі разам некалькі матчаў, а пасля бавілі час, рабілі фотаздымкі і абдымаліся са свабоднай спартсменкай

Таксама да гульні далучыўся беларускі гімнаст і артыст цырка Дю Салей Сямён Букін.

Паглядзіце, як прыемна, цёпла і весела было на сустрэчы
600 views08:07
Відкрити / Коментувати
2022-08-24 22:04:33
Чэмпіёна Еўропы і віцэ-чэмпіёна свету па гандболе Міхаіла Міхуту асудзілі на 5 гадоў «хатняй хіміі» за рэпосты і каментары пра Лукашэнку

Прыгавор быў вынесены 22 жніўня ў судзе Зэльвенскага раёна яго старшынёй Люцыяй Жук. Міхуту абвінавацілі ва ўчыненні злачынстваў па ч. 1 і ч. 2 арт. 368 і ч. 2 арт. 367, якія апісваюць пакаранне за абразу і паклёп на Лукашэнку.

23 мая Міхута быў затрыманы ГУБАЗіК. Мужчыну прымусілі прызнацца на відэа, што ён "распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы і абражаў Лукашэнку". Да суда Міхута знаходзіўся пад хатнім арыштам. На самім судзе спартсмен адстойваў свае правы без дапамогі адваката, растлумачыўшы, што гэтае рашэнне не звязанае з цяжкім матэрыяльным становішчам.

У адным з рэпостаў утрымліваліся наступныя словы: «Сусветнай супольнасці тэрмінова неабходна прыняць меры па нейтралізацыі асабліва небяспечнага злачынцы [Лукашэнкі]». У другім была размешчаная шаржавая выява Лукашэнкі, на якой ён выглядаў арыштантам.

Крыніца: Праваабарончы цэнтр "Вясна"

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
635 views19:04
Відкрити / Коментувати
2022-08-24 20:45:48
Беларускі гімнаст і свабодны спартсмен Сямён Букін пракаментаваў сустрэчу з беларусамі Вільні:

Клёвая магчымасць сабрацца дзякуючы спорту, дзякуючы беларусам, дзякуючы Каце Сныцінай. Гэта паказвае, што беларусы па ўсім свеце могуць збірацца і бавіць час так, як ім хочацца. Мы клёвыя, Беларусь разам з Украінай. З днем Незалежнасці, Украіна! Жыве Беларусь!

Сёння Кацярына Сныціна арганізавала баскетбольную гульню з дыяспарай беларусаў у Вільне. Да яе далучылася каля 100 чалавек.
637 views17:45
Відкрити / Коментувати
2022-08-24 13:22:10
Максім Недасекаў, падпісант праўладнага ліста, адхілены ад міжнародных спаборніцтваў, зараз знаходзіцца ў Літве.

Паводле інфармацыі Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці, Максім Недасекаў сёння ўехаў у Літву.

Прыхільнік лукашэнкаўскага рэжыму паскардзіўся, што занадта доўга стаяў на мяжы. Каб у наступны раз пазбегнуць такіх нязручнасцяў, мы б параілі Недасекаву ўвогуле не выязджаць за межы краіны.

Давайце разам дапаможам такому паважанаму атлету не марнаваць час у збяднелай Еўропе і як мага хутчэй вярнуцца ў квітнеючую Беларусь пад аховай і бэз чэргаў.

Нам патрэбна ваша невялічкая падказка:

Калі вы валодаеце інфармацыяй аб тым, якая краіна выдала Недасекаву візу, просім звярнуцца ў наш чат-бот па спасылцы

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
100.4K views10:22
Відкрити / Коментувати
2022-08-24 13:00:01
133 украінскіх спартсмена і трэнера загінулі ад рук расейскіх акупантаў.

Аб гэтым заявіў міністр моладзі і спорту Украіны Вадзім Гутцайт:

У гонар іх спартыўных перамог больш не будзе падымацца сцяг і не будзе раздавацца гімн. Расія ўварвалася ва Украіну і абарвала іх жыццё. 133 спартсмены і трэнеры загінулі на полі бою і ад варожых снарадаў. Мы ніколі вас не забудзем і ніколі не прабачым ворагу. Заваёўваем перамогі дзеля памяці аб нашых Анёлах.

Нагадаем, раней Спартыўны камітэт Украіны стварыў сайт "
Анёлы спорту", прысвечаны загінулым спартсменам у вайне з Расіяй.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
1.1K views10:00
Відкрити / Коментувати