Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Б
Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
Адреса каналу: @zozhteam
Категорії: Спорт
Мова: Українська
Передплатники: 5.99K
Опис з каналу

✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю
Чат-бот: @bssfbot
Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Останні повідомлення 3

2023-07-09 13:16:24
Пратэстанцкі пастар адправіўся ў велапрабег даўжынёй 1000 км уздоўж мяжы Беларусі ў падтрымку палітвязняў.

Сёння раніцай, 9 ліпеня, Тарас Целькоўскі пачаў велазаезд у падтрымку беларускіх палітвязняў. Ён плануе праехаць 1000 кіламетраў праз Латвію, Літву і Польшчу ўздоўж граніцы Беларусі.

Шмат у чым гэта абсалютна ірацыянальнае рашэнне. Я разумею, што калі з аднаго боку людзі ваююць, а з другога боку сілавым спосабам прыгнятаюць сваё ўласнае насельніцтва, наўрад ці хлопец, які едзе на ровары, зменіць лёс людзей, якія зараз сядзяць у турмах. Тым не менш, мяне рухае па жыцці вера, а не прагматызм. Я лічу, што трэба рабіць нейкія правільныя рэчы, нават калі ты бачыш, што ў моманце ніякага адчувальнага выніку не можаш дасягнуць. Для мяне правільна зараз праяўляць салідарнасць і спагаду да сваякоў палітвязняў і да саміх палітвязняў. Магчыма, гэта ўмацуе іх.

Таксама Тарас плануе сабраць сродкі для падтрымкі сям'і аднаго з палітзняволеных — яго жонка была вымушана бегчы ў Польшчу з 2 маленькімі дзецьмі.

Сачыць за велапрабегам Тараса можна праз яго акаўнт у Instagram

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
299 views10:16
Відкрити / Коментувати
2023-07-08 16:17:09
Беларускім і расейскім спартоўцам дазволяць выступаць на Азіяцкіх гульнях.

Да ўдзелу ў спаборніцтвах могуць быць дапушчаныя да 500 беларускіх і расейскіх атлетаў. Кіраўніцтва кожнага з 31 віда спорту, якія ўключаны ў праграму Алімпіяды-2024, будзе асабіста вырашаць, ці трэба дазваляць удзел спартоўцам. Гэта дазвольць ім атрымаць кваліфікацыю на Алімпійскія гульні ў Парыжы.

Такім чынам, спартоўцы з Беларусі і рф будуць выступаць пад нейтральным сцягам, яны не могуць прэтэндаваць на медалі, а таксама ім забараняецца выкарыстоўваць нацыянальную сімволіку.

Азіяцкія гульні пройдуць з 23 верасня па 8 кастрычніка.

Крыніца: Inside The Games

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
311 views13:17
Відкрити / Коментувати
2023-07-07 13:29:59
Украінскія маладыя атлеты Вінніцы і Львова атрымалі новую экіпіроўку ад НАК Эстоніі

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці разам з дабрачынным фондам Вольгі Саладухі пры падтрымцы Нацыянальнага алімпійскага камітэту Эстоніі перадалі юным спартоўцам Вінніцы і Львова новую экіпіроўку ад Nike.

Экіпіроўка была перададзена прадстаўнікам Фонду ў траўні ў Таліне, падчас міжнароднай спартыўнай канферэнцыі "Athletes for Peace and Freedom".

Сустрэчы з маладымі атлетамі Львова і Вінніцы прайшлі 5 і 6 ліпеня ва ўкраінскіх гарадах. Вось як каментуе падзею народная дэпутатка Украіны, славутая лёгкаатлетка Вольга Саладуха:

Упэўнена, што сярод тых, з кім я сёння размаўляла, ёсць будучыя чэмпіёны і рэкардсмены. У гэты цяжкі час важна быць салідарнымі з нашымі дзецьмі і юнымі спартоўцамі. Разам мы пераадолеем усе цяжкасці, разам пераможам, разам адбудуем украінскі спорт.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці выказвае шчырую падзяку НАК Эстоніі, прэзідэнту камітэта Урмасу Сыырумаа, генсакратару Сіму Суклесу, кампаніі Nike, фонду "Дабрачынныя ініцыятывы Вольгі Саладухі", а таксама ўсім сябрам і партнёрам.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
420 views10:29
Відкрити / Коментувати
2023-07-05 13:39:53
Еўраліга працягнула адхіленне расейскіх і беларускіх клубаў ад удзелу ў турнірах пад сваёй эгідай.

Акцыянеры баскетбольнай Еўралігі на пасяджэнні, якое прайшло 4 ліпеня, прынялі рашэнне прадоўжыць адхіленне расейскіх і беларускіх клубаў ад удзелу ў турнірах пад эгідай Еўралігі на сезон-2023/24.

Рашэнне аб прыпыненні ўдзелу расейскіх каманд у турнірах было прынята яшчэ ў лютым 2022 года. Ад удзелу ў Еўралізе былі адхіленыя ЦСКА, УНІКС і "Зеніт", ад Еўракубка адхілілі "Лакаматыў-Кубань". Вынікі матчаў з удзелам расейскіх каманд у сезоне-2021/22 былі ануляваны.

Крыніца: Euroleague

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
362 views10:39
Відкрити / Коментувати
2023-07-04 16:18:41
Расею пазбавілі права правядзення жаночага чэмпіянату па гандболе ў 2026 годзе.

Пра гэта паведаміла Еўрапейская федэрацыя гандболу:

У цэнтры ўвагі была сітуацыя з жаночым Еўра-2026, які ў лістападзе 2021 года атрымала расея. Пасля пасяджэння выканкама былі праведзены кансультацыі з Федэрацыяй гандбола расеіі і прынята рашэнне аб пошуку альтэрнатыўнага месца правядзення турніру.

Крыніца: EHF

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
394 views13:18
Відкрити / Коментувати
2023-07-03 14:49:44
Весляроў з Беларусі і рф не дапусцілі да чэмпіянату свету ў Германіі.

Абгрунтавалі гэтае рашэнне "немагчымасцю збяспечыць бяспеку спартоўцам". Пра гэта паведаміў галоўны трэнер зборнай рф Аляксандр Кастаглод.

Нагадаем, што яшчэ ў чэрвені выканкам Міжнароднай федэрацыі вяслярнага спорту прыняў рашэнне, што беларускія і расейскія спартоўцы ў абмежаванай колькасці змогуць удзельнічаць у чэмпіянатах свету. Асноўная ўмова — не падтрымліваць вайну рф ва Украіне.

Арганізатары спаборніцтваў у Германіі вырашылі ўвогуле не дапускаць расейскіх і беларускіх вясляроў да старту, таму спартоўцы з краін-агрэсарак не змогуць узяць удзел у чэмпіянаце свету-2023.

ЧС па веславанні на байдарках і каноэ пройдзе ў Дуйсбургу 23-27 жніўня. Яно з’яўляецца адборачным на Алімпіяду 2024 года.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
392 views11:49
Відкрити / Коментувати
2023-06-30 13:47:14
У Польшчы затрыманы расейскі хакеіст па падазрэнні ў шпіянажы.

Пра гэта паведаміла генпракуратура краіны. Таксама яны адзначылі, што расеец займаўся "выведкай крытычнай інфраструктуры ў некалькіх ваяводствах", а таксама вёў прапаганду супраць Польшчы і рыхтаваў акты сабатажу па запыце расейскай выведкі. Затрыманы знаходзіўся ў Польшчы з кастрычніка 2021 года.

Генпракурор Збігнеў Зебро падкрэсліў, што гэта ўжо 14-ы затрыманы ўдзельнік шпіёнскай сеткі.

Хакеісту прад'явілі абвінавачанне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе і дзеянні ў інтарэсах замежнай выведкі супраць інтарэсаў Польшчы. За гэта яму пагражае тэрмін да 10 год.

Папярэдне, ім з'яўляецца абаронца клуба першай лігі UKS Zagłębie Sosnowiec Максім Сяргееў.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
470 views10:47
Відкрити / Коментувати
2022-09-01 11:54:00
"Беларусы — не нахабны народ, спакойны, добры. І, на жаль, вельмі цярплівы"

Беларускі гулец у міні-футбол Сяргей Падалінскі ў інтэрв'ю тэлеграм-каналу "О, спорт! Ты — мір!" распавёў пра тое, якімі бачыць беларусаў:

Цяжка даць нейкую характарыстыку, акрамя як стандартнага памяркоўныя. Магу яшчэ вылучыць такія рысы, як дабрыня і спагадлівасць, жаданне прыйсці на дапамогу, калі папросяць. Беларусы — не нахабны народ, спакойны, добры. І, нажаль, вельмі цярплівы.

Можна сказаць, што ў сям'і не без вырадка, але занадта шмат у нас аказалася людзей, якія рабілі тое, што рабілі, маю на ўвазе ўсю гэтую жэсць. Магчыма, гэта праблема іх адукаванасці. Дурнымі людзьмі лягчэй маніпуляваць. Слухай, нават калі ты шчыра лічыш, што перад табой вораг краіны, гэта не дае табе права прыніжаць чалавека, біць яго. Тым больш затрыманыя з палітычных прычынаў не аказвалі супраціву. Дык навошта з імі так жорстка абыходзіцца? Магчыма, ёсць і сярод іх людзі, якія стаміліся ад усёй жэсці, але па розных прычынах яны застаюцца ў сістэме.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
188 views08:54
Відкрити / Коментувати
2022-08-31 14:25:44
Свабодная спартсменка Святлана Кудзеліч пракаментавала сваю перамогу на спаборніцтвах у Алматы:

Гэта доўгачаканы старт, бо прайшло толькі 11 месяцаў пасля нараджэння сына. Я вельмі хацела сына, але планы былі крыху іншыя: хацелася б прабегчы алімпійскі марафон і толькі потым сыходзіць у дэкрэт. Але выйшла як выйшла, і я вельмі радая, што нягледзячы на тое, што складана і цяжка з дзіцем на руках, усё магчыма. І вось праз 11 месяцаў я вяртаюся ў бег і праводжу ўдалы старт. Натуральна, кайфанула, было нескладана, бег спадабаўся і спадабаліся адчуванні падчас бегу.

Планы зараз грандыёзныя — не губляю надзеі на алімпійскі марафон у Парыжы, уся падрыхтоўка накіравана туды, мэты і амбіцыі таксама высокія. І вельмі спадзяюся на тое, што змагу выступаць на алімпійскіх гульнях, усе думкі і сілы накіраваны туды.

Нагадаем, Святлана заняла першае месца на спаборніцтвах у Алматы на дыстанцыі 21.1 км.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
283 views11:25
Відкрити / Коментувати
2022-08-31 11:29:06
Вучні дзіцячага трэнера Вадзіма Чапялевіча, які атрымаў тры гады калоніі за ўдзел у пратэстах, прыехалі наведаць яго маму.

Вадзім — 28-гадовы трэнер брэсцкага «Дынама». Яго затрымалі 17 сакавіка 2021 года ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Брэсце. Суд прызнаў яго вінаватым і прызначыў тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Відэа сустрэчы апублікаваў у сваім TikTok праект пра палітвязняў politzek.me:

Дзеці, якіх Вадзім трэніраваў, і іх бацькі памятаюць пра яго. І вельмі чакаюць яго вызвалення.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
329 viewsedited  08:29
Відкрити / Коментувати