Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF

Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF Б
Логотип телеграм -каналу zozhteam — Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF
Адреса каналу: @zozhteam
Категорії: Спорт
Мова: Українська
Передплатники: 5.99K
Опис з каналу

✊ Падтрымліваем і абараняем атлетаў, якія пацярпелі за сваю грамадзянскую пазіцыю
Чат-бот: @bssfbot
Ахвяраваць фонду: https://bssf-team.web.app/
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Ratings & Reviews

2.67

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

1


Останні повідомлення 4

2022-08-30 21:08:25
Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін абмеркаваў з вядучым Еўрарадыё беларускі спорт, вайну ва Украіне, міжнародны бан расійскіх і беларускіх спартсменаў, Антываенную дэкларацыю і шмат іншага.

Сабралі для вас галоўныя часткі вялікага інтэрв'ю ў адным відэа.

А паглядзець поўную размову можна па спасылцы

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
524 viewsedited  18:08
Відкрити / Коментувати
2022-08-30 16:54:46
Свабодная спартсменка Кацярына Сныціна ў інтэрв'ю на канале "Позірк" расказала пра бан беларускіх і расійскіх спартсменаў і міжнародную Антываенную дэкларацыю:

Я за выключэнне спартсменаў ад міжнародных спаборніцтваў. Мне хапіла паразмаўляць з дзяўчынкамі са зборнай Украіны, і я спытала ў іх, што яны думаюць пра санкцыі. Яны гавораць: "Мы не можам нават у сваёй краіне трэніравацца, як каманды краін, якія на нас напалі, могуць выступаць на міжнароднай арэне?" Для мяне гэта зразумела, я за санкцыі. Але вайна скончыцца, на наступны дзень іх усіх разбаняць — не. Ва Украіне разбурана вельмі шмат спартыўнай інфраструктуры, пакуль дзве краіны не адбудуюць ім пляцоўкі і стадыёны, не могуць гэтыя нацыянальныя каманды выступаць, пакуль украінцы не могуць трэніравацца на сваёй роднай зямлі. Я гэта падтрымліваю.

Выступаць за іншую краіну і пад іншым сцягам — гэта жыццёвы выбар чалавека. Калі ён на гэта пойдзе, то гэта аўтаматычна будзе азначаць, што яму давядзецца з'ехаць са сваёй краіны, таму што яму не дадуць працаваць і жыць спакойна, калі ён адкрыта скажа, што хоча выступаць за іншую зборную. Такая магчымасць ёсць. Ёсць таксама такі механізм, як Антываенная дэкларацыя Фонду спартыўнай салідарнасці. Калі ёсць спартсмен, які жадае заявіць аб сваёй грамадзянскай пазіцыі, што ён супраць вайны, і жадае працягнуць выступаць, яго подпіс можа пайсці на разгляд спартыўнай федэрацыі, якая яго баніць, і ў яго можа з'явіцца магчымасць выступаць, але, відавочна, не пад сцягам Беларусі.

Далучыцца да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў і выказацца супраць вайны можна па спасылцы

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
425 views13:54
Відкрити / Коментувати
2022-08-30 11:00:35
Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін у інтэрв'ю Еўрарадыё распавёў аб тым, пры якіх умовах беларускія спартсмены могуць павярнуцца ў міжнародныя спаборніцтвы:

Беларускія спартсмены, якія падзяляюць антываенные погляды, якія выступаюць супраць дыктатуры, якія далучыліся да Антываеннай дэкларацыі, маюць права прэтэндаваць на ўдзел. Гэта не значыць, што яны адразу будуць удзельнічаць, бо сістэмы допуску ў розных федэрацыях вельмі розныя. Таму ўсё ўжо ў залежнасці ад федэрацыі, але мы будзем дамагацца, каб гэта была агульная рэкамендацыя міжнароднага Алімпійскага камітэта. Калі яна будзе, тады, хутчэй за ўсё, міжнародныя і нацыянальныя федэрацыі да гэтага далучацца.

Але наша Антываенная дэкларацыя павінна набраць большую ўвагу. Мы хацім, каб там было больш за 1000 подпісаў. Зараз, восенню, мы пачнем новую кампанію па збору подпісаў, і потым ужо будзем узаемадзейнічаць з украінскім бокам, бо толькі з нім гэта можа атрымацца хутка і поўнавартасна, і тады спартсмены, якія далучыліся да Антываеннай дэкларацыі, могуць атрымаць шанец, але гэта не 100 адсоткаў, канешне, гэта складана.

Калі вы выступаеце супраць вайны ва Украіне, вы таксама можаце далучыцца да міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў. Зрабіць гэта можна па спасылцы

А таксама падзяліцеся гэтай інфармацыяй са сваімі знаёмымі і сябрамі — гэтак вы сможаце дапамагчы нам у нашай працы.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
417 views08:00
Відкрити / Коментувати
2022-08-29 17:53:49
Пасля суда выйшаў на волю Уладзіслаў Навіцкі, спартсмен ММА і былы баец “Альфы”.

Яго затрымалі ў канцы сакавіка, суд і следства прайшлі хутка. Яму ставілі ў віну наяўнасць знаёмых, якія ваююць супраць расійскай арміі ва Украіне, а таксама ўдзел у акцыях супраць фальсіфікацый выбараў і гвалту.

Таксама Уладзіслаў з’яўляецца падпісантам Адкрытага ліста супраць гвалту і за новыя выбары.

Зараз Навіцкі выйшаў з СІЗА, атрымаўшы тры гады хіміі*

*Па інфармацыі @nashaniva
412 viewsedited  14:53
Відкрити / Коментувати
2022-08-29 16:32:33
Святлана Кудзеліч заняла першае месца на спаборніцтвах у Алматы на дыстанцыі 21.1км!

Віншуем свабодную спартсменку з выдатным стартам і жадаем поспехаў і дасягнення новых вышынь!

Відэа: @igrbirdcoach

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
413 viewsedited  13:32
Відкрити / Коментувати
2022-08-29 14:29:24
Свабодны спартсмен Юрый Булат правёў семінар для нацыянальнай зборнай Фінляндыі па кікбоксінгу.

Юрый Булат — шматразовы чэмпіён свету і Еўропы па тайскім боксе і кікбоксінгу, а цяпер вядомы трэнер. Яшчэ ў 2020 годзе ён падпісаў Адкрыты ліст спартсменаў Беларусі супраць гвалту і за новыя выбары.

Ён падзяліўся ў сваім Instagram уражаннямі ад семінара:

У мінулыя выходныя я быў у Фінляндыі ў горадзе Hämeenlinna, дзе праводзіў семінар для нацыянальнай зборнай ФІнляндыі па кікбоксінгу. Гэта было весела і з добрым настроем. Спадзяюся, што мае веды і досвед будуць карыснымі для спадарства. Дзякуй за запрашэнне і добрую кампанію, сябры!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
461 views11:29
Відкрити / Коментувати
2022-08-29 13:31:19
Свабодная спартсменка Карына Казлоўская на чэмпіянаце Польшчы заняла першае месца ў кваліфікацыі і срэбра і бронзу ў камандах.

Мы спыталі ў лучніцы пра яе уражанні ад спаборніцтваў і планы на будучыню:

Вынік добры, я ўзяла срэбра ў камандзе з дзяўчынкамі, але мы прайгралі золата ў перастрэлцы, калі ўсё залежыць ад адной удачы. Не сказаць, што тут досвед і дасягненні гралі ролю. Я за гэта вельмі не люблю перастрэлкі. Таксама мы ўзялі бронзу ў міксе, дзе страляюць хлопец з дзяўчынай.

Я задаволеная выступам. Вядома, думала, што ў індывідуальным я займу больш высокае месца, але як атрымалася, так атрымалася. Цяпер у мяне будзе перапынак даўжынёй у месяц, буду трэніравацца, паспрабую ўзяць тыдзень адпачынку, таму што за сезон стамілася, ён атрымаўся вельмі насычаным па спаборніцтвах і па медалях.

Па кваліфікацыі я была першай. У Польшчы, як і ў Беларусі, глядзяць на гэты вынік для адбораў, для складання нацыянальнай каманды.

Цяпер збіраюся пайсці ў залу, каб рыхтавацца да наступнага года. Дзякуючы трэнажорнай зале зніжаецца рызыка траўмаў, ператамлення. У наступным годзе чэмпіянат свету ліцэнзійны, на якім трэба будзе добра выступіць, каб паехаць на Алімпійскія гульні, потым будуць Еўрапейскія гульні, да іх таксама буду рыхтавацца.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
441 viewsedited  10:31
Відкрити / Коментувати
2022-08-29 12:24:43
Выканаўчы дырэктар BSSF Аляксандр Апейкін у інтэрв'ю каналу "ЧестнОК" распавёў аб тым, што зараз робіць Фонд, каб вырашыць пытанне з візамі ў праўладных спартсменаў.

Нагадаем, падпісант праўладнага ліста спартсменаў Максім Недасекаў, адхілены ад міжнародных спаборніцтваў, 24 жніўня прыязджаў у Літву.

Такія спартсмены, як Недасекаў, прыраўноўваюцца да прапагандыстаў. Мы разглядаем яго не як спартсмена, а найперш як прапагандыста дзеючай злачыннай беларускай улады, дыктатуры, гвалту, які выступае ў тым ліку ў падтрымку вайны ва Украіне.

Мы ўжо займаемся гэтым пытаннем, будзем звяртацца ў МЗС краін, якія выдавалі візы. Працэс нескладаны: ідзе ануляванне візы, МЗС любой краіны можа без якіх-небудзь важкіх падстаў на сваё меркаванне зрабіць гэта, патлумачыўшы інтарэсамі нацыянальнай бяспекі.

Трэба ўлічваць, што ў штаба Святланы Ціханоўскай добрыя кантакты на ўзроўні МЗС балтыйскіх краін, таму, я думаю, мы выступім у кааперацыі. Такіх спартсменаў не шмат, пытанне выключна мы разглядаем з этычнага пункта гледжання. Такім спартсменам, якія выказваюцца ў падтрымку дыктатуры Беларусі і вайны ва Украіне, няма чаго рабіць у Еўразвязе.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
381 viewsedited  09:24
Відкрити / Коментувати
2022-08-29 10:01:46
Каманда беларусаў Амерыкі Free Belarus прабегла эстафету ў падтрымку Украiны i Беларусi!

27 жніўня дыяспара беларусаў Амерыкі з 6 штатаў прабеглi ультра эстафету 200 мiляў Hood to Coast 2022 у Арэгоне. Яны сабраліся ў каманду з назвай Free Belarus.

Яны прымаюць удзел у эстафеце HTC ужо другі год, і зараз беглі за свабоду Беларусі і Украіны, а таксама збіралі грошы на падтрымку палітвязняў і мабільнага госпіталя імя Пірагова ва Украіне.

Паглядзіце, як цудоўна было на мерапрыемстве!
435 views07:01
Відкрити / Коментувати
2022-08-28 12:25:34
Крысціна Ціманоўская прыняла ўдзел у чэмпіянаце Польшчы па лёгкай атлетыцы і заняла прызавыя месцы.

Беларуская бягунка падзялілася поспехамі ў сваім Instagram:

Раскрываю карты. Чэмпіянат Польшчы сярод клубаў. 1-е месца індывідуальнае і 2-е месца сярод каманд.

Ціманоўская выступала за каманду "KS AZS AWF" з Варшавы.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд
523 views09:25
Відкрити / Коментувати